Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:22 ]  Перамовы міністра замежных справаў Францыі з кіраўніцтвам Афганістану


КАБУЛ. Французкi мiнiстар замежных справаў Дамiнiк дэ Вiлепэн сёньня меў перамовы з прэзыдэнтам Афганiстану Хамiдам Карзаем у пытаньнi падтрымкi аднаўленьня Афганiстану. Французскi мiнiстар таксама сустрэўся з мiнiстрамi абароны i замежных справаў Афганiстану. Дэ Вiлiпэн заклiкаў мiжнародную супольнасьць выкарыстаць усе рэсурсы дзеля стварэньня нацыянальнага войска ў Афганiстане замест таго, каб накiроўваць туды мiжнародныя мiратворчыя сiлы. Сёньня дэ Вiлепэн вылятае з Кабулу ў Таджыкiстан дзеля перамоваў з прэзыдэнтам Эмамалi Рахмонавым. Падразьдзяленьнi французкiх ваенна-паветраных сiлаў знаходзяцца ў Таджыкiстане на мяжы з Афганiстанам ад леташняга сьнежня.
XS
SM
MD
LG