Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:12 ]  Ірак гатовы абмеркаваць пытаньне пра вяртаньне ў краiну мiжнародных ваенных iнспэктараў


ЁГАНЭСБУРГ. Ірак гатовы абмеркаваць пытаньне пра вяртаньне ў краiну мiжнародных ваенных iнспэктараў, але толькi ня ў межах усеабдымнага ўрэгуляваньня канфлiкту. Пра гэта заявiў журналiстам вiцэ-прэм’ер Іраку Тарык Азiз пасьля перамоваў зь Генэральным сакратаром ААН Кофi Ананам, якiя ён меў у кулюарах Самiту Зямлi ў Ёганэсбургу. Пра вынiкi перамоваў Азiз не паведамiў, але чарговым разам абвiнавацiў Вашынгтон у нежаданьнi весьцi дыялёг з Багдадам. Вiцэ-прэм’ер Іраку паўтарыў, што Багдад гатовы годна адказаць Злучаным Штатам, калi яны выкарыстаюць сiлу супраць Іраку. У заяве Кофi Анана, абвешчанай ягоным прадстаўнiкам, толькi паведамляецца, што сустрэча з Азiзам адбылася ў межах перамоваў памiж ААН i Іракам пра аднаўленьне ваенных iнспэкцыяў.
XS
SM
MD
LG