Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Ізраіль ня супраць сэсыі палестынскага парлямэнту, на якой будзе зацьверджаны склад новага ўраду Аўтаноміі


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-мiнiстар Ізраiлю Арыэль Шарон заявiў, што iзраiльскiя ўлады ня супраць таго, каб адбылася адмысловая сэсiя палестынскага парлямэнту, на якой мае быць зацьверджаны склад новага ўраду Аўтаномii. Аднак, Ізраiль папярэджвае, што дэпутаты, падазраваныя ў сувязях з тэрарыстычнымi арганiзацыямi, на сэсiю ня будуць дапушчаныя. Парлямэнт павiнен сабрацца 9 верасьня ў горадзе Рамалах. Сёньня ж Вярхоўны суд Ізраiлю пацьвердзiў законнасьць высылкi сваякоў палестынскiх тэрарыстаў-самагубцаў як запабягальнага тэрарыстычным нападам захаду.
XS
SM
MD
LG