Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:09 ]  У Ратэрдаме судзяць падазраваных у сувязях з Аль-Кайдай


РАТЭРДАМ. Галяндыя. 8 чалавек, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў фінансаваньні тэрарэстычнай групоўкі Аль-Кайда, адказвалі ўчора перад судом у Ротэрдаме. Гэтыя асобы былі арыштаваныя ў пятніцу ў розных частках Галяндыі. Паводле пракуратуры, акрамя фінансаваньня Аль-Кайды, яны вербавалі людзей і рыхтавалі іх да сьмерці ў сьвяшчэннай вайне – джыхадзе. У гэты жа дзень, іншы суд у Роттэрдаме працягнуў тэрмін знаходжаньня ў турме яшчэ трох асобаў, якія падазраюцца ва ўдзеле ў плянаваньні замахаў на амэрыканскія аб’екты ў Францыі і Бельгіі. Інфармацыі пра магчымыя сувязі груповак пакуль няма.
XS
SM
MD
LG