Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:07 ]  Швэцкі суд пастанавіў падоўжыць арышт Карыма Чаці


ВАСТЭРАС. ШВЭЦЫЯ. Швэцкі суд прыняў учора рашэньне пакінуць у пастарунку яшчэ на 2 тыдні чалавека, які быў затрыманы напярэдадні ў аэрапорце гораду Вастэрас. Пракуратура цьвердзіць, што 29-ці гадовы грмаадзянін Швэцыі туніскага паходжаньня Карым Чаці меў намер захапіць самалёт, які ляцеў у Вялікую Брытанію. У часе праверкі багажу, у ягонай торбе быў знойдзены пісталет. Карым Чаці прызнаў, што пісталет нялежаў яму, аднак заявіў, што ня меў ніякіх намераў, зьвязаных з захопам самалёту. Паліцыя дасьледуе магчымыя сувязі арыштаванага з тэрарэстычнымі групоўкамі.
XS
SM
MD
LG