Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:54 ]  Візыт прэзідэнта Нямеччыны ў Расею


МАСКВА. Прэзідэнт Нямеччыны Ёганэс Раў распачынае сёньня афіцыйны візыт у Расею. У часе чатырохдзённага візыту, сярод іншага, будзе абмеркаванае пытаньне стасункаў Расеі з Эўрапэйскім Зьвязам і НАТА. Плянуецца, што значная ўвага будзе нададзеная праблеме ўвядзеньня візавага рэжыму для жыхароў Калінінградзкай вобласьці пасьля далучэньня Польшчы і Літвы да Эўрапэйскага зьвязу, заплянаванага на 1 студзеня 2004 году.Міністэрства замежных справаў Расеі выказала напярэдадні спадзяваньне, што Нямеччына падтрымае захады Масквы ў справе пошуку рашэньня, якое забясьпечыла б грамадзянам Расеі свабодны транзіт паміж Калінінградам і іншымі суб’ектамі Расейскай Фэдэрацыі. Між тым учора вечарам прадстаўнік расейскага прэзідэнта Дзьмітры Рагозін перадаў у Эўрапэйскую камісію новыя расейскія прапановы ў гэтай справе, у якіх Масква настойвае на захаваньні бязвізавага рэжыму для расейцаў-пасажыраў рэйсавых аўтобусаў і цягнікоў прынамсі на працягу некалькіх гадоў.
XS
SM
MD
LG