Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:09 ]  "Рухнамэ" - новы Каран туркменаў


АШГАБАД. У Туркмэнiстане ва ўсiх школах i ВНУ новы навучальны год распачаўся з чытаньня кнiгi прэзыдэнта Сапармурата Нiязава “Рухнамэ”. Урок называўся – “Сьвятая Рухнамэ духоўнага бацькi нацыi Сапармурата Туркмэнбашы – галоўнае вучэньне залатога веку”. У 16 унiвэрсытэтах выкладчыкамi “Рухнамэ” (што ў перакладзе азначае “Духоўнасьць”) сёньня сталi туркмэнскiя вiцэ-прэм’еры. “Кнiга ўзносiць ваш дух i множыць сiлы” – гаворыцца ў звароце прэзыдэнта да вучняў. У Туркмэнiстане “Рухнамэ” параўноваюць з Каранам i Бiблiяй. У Арменii ў першы дзень навучальнага году мiнiстэрства адукацыi загадала павесiць ва ўсiх школах партрэты кiраўнiка дзяржавы Робэрта Качарана, нацыянальны сьцяг i партрэты кiраўнiка Армянскай апостальскай царквы.
XS
SM
MD
LG