Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:57 ]  На Самiце Зямлi працягваюцца бурныя спрэчкi вакол праекту заключнага дакумэнту


ЁГАНЭСБУРГ. На Самiце Зямлi ў Ёганэсбургу працягваюцца бурныя спрэчкi вакол праекту заключнага дакумэнту ў барацьбе з галечай i пра захады ў ахове навакольнага асяродзьдзя. Дэлегаты ня могуць выпрацаваць агульнай пазыцыi ў такiх важных пытаньнях, як аднаўляльныя крынiцы энэргii i прафiляктыка ВІЧ-iнфэкцыi. Прэм’ер-мiнiстар Вялiкай Брытанii Тонi Блэр заклiкаў пашырыць гандаль – асаблiва з краiнамi, што разьвiваюцца. Прэзыдэнт Францыi Жак Шырак прапануе мiжнароднай супольнасьцi ўвесьцi адмысловы падатак на барацьбу з галечай. Генэральны сакратар ААН Кофi Анан папярэдзiў пра вельмi цяжкiя наступствы для ўсяго сьвету, калi на Самiце Зямлi ня будзе выпрацаваны плян рашучых сумесных дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG