Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:55 ]  Расея выступае за палiтычнае ўрэгуляваньне сытуацыi вакол Іраку


МАСКВА. Расея выступае за палiтычнае ўрэгуляваньне сытуацыi вакол Іраку ў адпаведнасьцi з рэзалюцыямi Рады Бясьпекi ААН. Пра гэта паведамiў сёньня ў Маскве мiнiстар замежных справаў Расеi Ігар Іваноў перад пачаткам перамоваў са сваiм iрацкiм калегам Наджы Сабры. Паводле Іванова, Масква спадзяецца, што працяг дыялёгу Багдаду з усясьветнай супольнасьцю дазволiць аднавiць працу ў Іраку мiжнародных iнспэктараў. Напярэдаднi вiцэ-прэм’ер iрацкага ўраду Тарык Азiз заявiў, што Багдад ня бачыць сэнсу ў iнспэкцыях сваiх аб’ектаў. У iнтэрвiю тэлекампанii СNN Азiз падкрэсьлiў, што Ірак ня мае зброi масавага зьнiшчэньня i ўсе абвiнавачаньнi, якiя супраць яго высоўваюць ЗША, -- беспадстаўныя.
XS
SM
MD
LG