Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:51 ]  Чарговая катастрофа на ўкраiнскай капальнi


Кіеў. Тры ўкраінскія гарнякi лічацца зьнiклымi бязь зьвесткаў у выніку выбуху газу на капальнi на ўсходзе краіны. Прадстаўнік Міністэрства Надзвычайных Сытуацыяў Ігар Кроль паведаміў, што 6 чалавек, якія працавалі на месцы выбуху здолелі ўратавацца. Сёньняшні інцыдэнт зьяўляецца працягам чорнай сэрыі выбухаў на капальнях, у выніку якiх ад пачатку гэтага году ва Ўкраіне загінулі 200 гарнякоў. У пятніцу ў гэтым жа раёне ў выніку абвалу падземнага тунэлю загінулі тры чалавекi.
XS
SM
MD
LG