Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:46 ]  Дзяржсакратар ЗША не падтрымвае свайго прэзыдэнта ў пытаньнi зьвяржэньня рэжыму Хусэйна


Лёндан. На думку дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла, міжнародная супольнасьць павінна неадкладна абмеркаваць сытуацыю вакол Іраку. Паўэл адзначыў, што зараз увага міжнароднай супольнасьці засяроджная на пазыцыі ЗША, замест таго, каб прыгледзiцца, што робіць рэжым у Багдадзе. Дзяржсакратар ЗША сказаў, што сьвет патрабуе інфармацыі пра пагрозы з боку Іраку. У якасьці першай ўмовы выстаўленай Багдаду Паўэл назваў вяртаньне міжнародных інспэктараў у Ірак. Раней прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адкрыта заявіў, што ЗША хочуць адхіліць ад ўлады Саддама Гусэйна, аднак, Паўэл не падтрымаў ідэю зьмены кіраўніцтва Іраку.
XS
SM
MD
LG