Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:41 ]  Багатыя краiны дапамогуць бедным разьвiваць энэргетыку


Ёганэсбург. Сёньня на Саміце Зямлi ў пытаньнях устойлiвага разьвіцьця Эўразьвяз выступіў з ініцыятывай дапамагчы бедным краiнам разьвіваць энэргетыку. Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях Разьвіцьця і Гуманітарнай Дапамогі Поль Нільсан адзначыў, што доступ да энэргіі мае ключавое значэньне ў бедных краінах, якія скарыстоўваюць драўніну ў якасьці паліва. На думку камісара, гэта вядзе да зьнішчэньня лясоў, апустошаньня зямлі і забруджаньня атмасфэры. Як паведаміў міністр Навакольнага Асяродзьдзя Нямеччыны Юргэн Трытын, краіны-экспарторы нафты выступілі супраць ініцыятывы Бразiліі, якая прапанавала павялічыць да 10 % ўжываньне аднаўляльных крыніцаў энэргіі.
XS
SM
MD
LG