Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:24 ]  Ахвярамi iзраiльскай атакi сталi двое палестынскiх дзяцей


ЕРУСАЛІМ. На Заходнiм беразе Ярдану недалёка ад гораду Джэнiн у суботу ў вынiку абстрэлу зь iзраiльскiх гэлiкоптэраў былi забiтыя 5 i параненыя 7 палестынцаў. Сярод загiблых – актывiст экстрэмiсцкай групоўкi “Брыгады пакутнiкаў Аль-Аксы”. Выпадковымi ахвярамi налёту сталi двое дзяцей – адна з ракетаў патрапiла ў iхны дом. Прадстаўнiк кiраўнiцтва Палестынскай аўтаномii, якi вядзе перамовы ў Вашынгтоне, Набiль Шаат назваў iзраiльскую атаку “злачынствам”. Паводле iзраiльскага радыё, мiнiстар абароны Ізраiлю Бiньямiн Бэн-Элiэзэр загадаў распачаць расьследаваньне iнцыдэнту. Пазьней узброены палестынец уварваўся на тэрыторыю гэбрайскага паселiшча ў навакольлi Наблусу i паранiў двох iзраiльцаў. Нападнiк быў забiты. Учора ж на Заходнiм беразе быў арыштаваны адзiн зь лiдэраў экстрэмiскай групоўкi “Хамас” Хасан Юсэф.
XS
SM
MD
LG