Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:10 ]  У Панкiсi затрыманыя два чалавекi


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузii Эдуард Шэварднадзэ заявiў, што ў Панкiскай цясьнiне знаходзяцца толькi некалькi дзесяткаў узброеных чачэнскiх ваяроў i наймiтаў-арабаў. Выступаючы ў сыботу на прэсавай канфэрэнцыi ў Тбiлiсi, Шэварднадзэ паведамiў, што ў часе тыднёвай шырокамаштабнай апэрацыi грузiнскiх унутраных войскаў у Панкiсi затрыманыя два чалавекi. Адзiн з затрыманых – араб з францускiм пашпартам. Расея шмат разоў заяўляла, што Панiская цясьнiна Грузii служыць базай для чачэнскiх атрадаў, якiя ажыцьцяўляюць напады на расейскую тэрыторыю. Злучаныя Штаты лiчаць, што ў Панкiскай цясьнiне хаваюцца асобныя тэрарысты, зьвязаныя з арганiзацыяй “Аль-Кайда”. Раней ЗША накiравалi ў Грузiю ваенных iнструктараў дзеля навучаньня мясцовых падразьдзяленьняў тактыцы антытэрарыстычных апэрацыяў.
XS
SM
MD
LG