Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:27 ]  Акцыя пратэсту у Азэрбайджане


БАКУ. Некалькі соцень чалавек, у тым ліку шмат дзяцей, узялі ўдзел у дзьвухгадзіннай акцыі пратэсту, якая прайшла сёньня ў азэрбайджанскай вёсцы Нардаран. Удзельнікі акцыі патрабавалі вызваленьня сваіх аднавяскоўцаў, якія былі арыштаваныя на пачатку лета за тое, што патрабавалі, каб да вёскі падвялі газ і абнізілі кошты пітной вады. Папярэдні пратэст скончыўся сутычкай з паліцыяй, у выніку якой адзін жыхар вёскі загінуў а дзесяткі вяскоўцаў і паліцыянтаў былі параненыя. Азэрбайджанскія ўлады называюць вёску Нардаран цэнтрам ісьлямскага экстрэмізму.
XS
SM
MD
LG