Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:34 ]  Тоні Блэйр: "нічога не рабіць у справе Іраку нельга".


ЛЁНДАН. Прэм’ер міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр заявіў сёньня, што міжнародная супольнасьць ня можа спакойна назіраць, як Ірак “нахабна парушае” рэзалюцыі Арганізаці Аб’яднаных нацыяў. Блэйр сказаў, што рашэньне ў справе Іраку пакуль не прынятае, але “нічога не рабіць таксама нельга”. У сваю чаргу кіраўнікі Нямеччыны і Францыі заявілі, што не падтрымаюць вайсковага нападу на Ірак бэз адпаведнага рашэньня Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG