Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:32 ]  Гайдэр зыходзіць зь вялікай палітыкі


ВЕНА. Аўстрыйскі палітык скрайне-правага накірунку Ёрг Гайдэр заявіў што, зьбіраецца пакінуць вялікую палітыку і ня будзе балятавацца на пасаду канцлера ў часе выбараў, якія адбудуцца ў наступным годзе. Гайдэр паведаміў, што ён расчараваны палітыкай ягонай Партыі Свабоды, якая ў кааліцыі з кансэрватыўнай Народнай Партыяй адмовілася ад намеру дамагчыся ўсеагульнага абніжэньня падаткаў. Замест вялікай палітыкі, Ёрг Гайдэр хоча засяродзіца на вырашэньні праблемаў правінцыі Карынтыя, дзе ён з’яўляецца губэрнатарам. Сёлета ў Аўстрыі Гайдэра шмат крытыкавалі за ягоны прыватны візыт у Ірак.
XS
SM
MD
LG