Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:27 ]  Марш пратэсту ў часе Саміту Зямлі ў Еганэсбургу


ЁГАНЭСБУРГ. Каля 10 тысячаў чалавек удзельнічаюць у 9-ці кілямэтровым маршы пратэсту з Паўднёва-Афрыканскага мястэчка Аляксандра, да Ёганэсбургу, дзе адбываецца ААНаўскі Саміт Зямлі ў пытаньнях устойлівага разьвіцьця. Сярод удзельнікаў дэманстрацыі – антыглябалісты, а таксама жыхары Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі, якія пратэстуюць супраць таго, што палова насельніцтва краіны жыве ў галечы. Між тым, ўдзельнікі Саміту пакуль не замглі выпрацаваць выніковы дакумэнт, дзе былі б узгодненыя захады ў справе ўстойлівага разьвіцьця пры адначасовым утрыманьні экалягічнай раўнавагі. Прадстаўнікі ЗША і Эўразьвязу прапануюць паставіць дапамогу бедным краінам у залежнасьць ад выкананьня імі дэмакратыынчых стандартаў і шанаваньня правоў чалавека. У сваю чаргу, краіны, якія разьвіваюцца, патрабуюць скараціць даплаты заходнім фэрмэрам, каб зрабіць свае прадукты больш канкурэнтаздольнымі на рынках Эўразьвязу і ЗША.
XS
SM
MD
LG