Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:21 ]  Арыштаваны адзін з лідараў групоўкі "Хамас"


РАМАЛАХ. Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Сатэрфілд сустрэўся сёньня на Заходнім Беразе Ярдану з палестынскімі і эўрапэйскімі афіцыйнымі асобамі, каб абмеркаваць намаганьні па ўсталяваньні спакою ў рэгіёне. Пазьней Сатэрфілд сустрэнецца зь міністрам у справах Плянаваньня і Міжнароднага Супрацоўніцтва Палестыны Набі Шатхам і расейскім дыпляматам Андрэем Удовіным. Між тым, сёньня недалёка ад гораду Рамалах, ізраільскія жаўнеры арыштавалі палітычнага лідара палестынскай узброенай групоўкі “ХАМАС” Хасана Ёзэфа.
XS
SM
MD
LG