Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:05 ]  Азэрбайджанскiя ўлады прызнаюць парушэньнi ў часе рэфэрэндуму


БАКУ. Азэрбайджанскія ўлады прызнаюць, што ў часе рэфэрэндуму пра зьмены ў канстытуцыі краіны мелі месца парушэньні.Старшыня азэрбайджанскага Цэнтарвыбаркаму Мазахір Панахаў заявіў, што прыкладна ў кожным 16-м выбарчым участку вынікі рэфэрэндуму былі не прызнаныя. Аднак, Панахаў адзначыў, што гэтыя парушэньні ня могуць паставіць пад сумнеў вынікі рэфэрэндуму.Паводле афіцыйных дадзеных, за папраўкі ў Канстытуцыю прагаласавала 97 % выбаршчыкаў, аднак, азэрбайджанская апазыцыя заяўляе пра вырашальныя парушэньні ў часе галасаваньня. Пра парушэньні заявілі таксама і шэраг міжнародных назіральнікаў. Злучаныя Штаты з гэтай нагоды выступiлi з адмысловай заявай.
XS
SM
MD
LG