Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:48 ]  Этнiчныя альбанцы захапiлi македонскiх закладнiкаў


СКОПЬЕ. Македонская паліцыя ўзяла ў аблогу вёску Зэрав’янэ, дзе, паводле афіцыйных зьвесткаў, хаваюцца этнічныя альбанцы, якія ўтрымваюць пяць закладнікаў-македонцаў. Туды накіроўваюцца значныя сілы паліцыі і жаўнеры.Паліцыя паведамляе, што закладнікі былі захопленыя ўчора ў аўтобусе недалёка ад гораду Гасьцівар у Заходняй Македоніі.Захопнікі пагражаюць забіць закладнікаў, калі македонскія ўлады ня вызваляць трох альбанцаў, якiм iнкрымiнуюць забойства македонскіх паліцыянтаў, што адбылося ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG