Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:10 ]  Эўразьвяз занепакоены расейска-грузiнскiм канфлiктам


БРУСЭЛЬ. Эўрапэйскі Зьвяз выказаў заклапочанасьць з нагоды узрастаючай напружанасьці ў стасунках паміж Расеяй і Грузіяй, ды заклікаў абодва бакі паважаць тэрытарыяльную цэласьць другога боку. У прыватнасьці, Эўразьвяз сур’ёзна непакоіць інфармацыя назіральнікаў АБСЭ, якія паведамляюць, што расейскія ваенныя самалёты ўварваліся ў паветраную прастору Грузіі і збамабавалі некалькі вёсак, у выніку чаго адзiн чалавек загінуў, а сем былі параненыя. Тым часам, сёньня Грузія ізноў адрынула прапанову Расеі аб дапамозе ў ліквідацыі чачэнскіх незалежнікаў, якія, нiбыта, хаваюцца ў Панкіскай цясьніне.
XS
SM
MD
LG