Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:37 ]  Практычныя крокі да ўстойлівага разьвіцьця для трэйціх краінаў


ЯГАНЭСБУРГ. На Ўсясьветнай канфэрэнцыі ўстойлівага разьвіцьця ў Яганэсбургу Злучаныя Штаты і шэраг іншых краінаў зьбіраюцца абнародваць дамовы з грамадзкімі арганізацыямі і прадпрымальнікамі ў краінах разьвіцьця. Гэтыя пагадненьні мусяць дапамагчы эканамічнаму разьвіцьцю і ахове навакольнага асяродзьдзя, а таксама стануць практычным крокам да ўстойлівага разьвіцьця. Аднак, на думку прыродаахоўных арганізацыяў, гэтыя крокі будуць неадэкватнай заменай канкрэтным захадам, за якія выступае шэраг іншых урадаў. Краіны Эўразьвязу, у прыватнасьці, расчараваныя адмовай ЗША прыняць пагадненьне пра экалягічнае ўжываньне энэргіі і ачыстку навакольнага асяродзьдзя ў краінах разьвіцьця.
XS
SM
MD
LG