Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:07 ]  Паўночная Карэя -- асноўны разношчык ракетных тэхналёгіяў на плянэце


СЭВУЛ. Намесьнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў у справе кантролю ўзбраеньняў Джон Болтан, у часе выступу ў Сэвуле назваў Паўночную Карэю асноўным разношчыкам ракетных тэхналёгіяў на плянэце, але не падаў ніякіх доказаў гэтага абвінавачаньня. Болтан таксама сказаў, што выжываньне Паўночнай Карэі было сумніўным без рэканструяваньня гэтай камуністычнай краіны і дадаў, што прыкметы папярэдняга эканамічнага рэканструяваньня не далі адказу на пытаньне ці гэты было натхненьне ці адчай. Болтан таксама падкрэсьліў дакладнасьць характарыстыкі Паўночнай Карэі, якую прэзыдэнт ЗША Джордж Буш назваў адной з трох краінаў “восі зла”.
XS
SM
MD
LG