Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:19 ]  ЗША ізноў заклікалі Расею да актыўнага супрацоўніцтва з Грузіяй


МАСКВА. Злучаныя Штаты ізноў заклікалі Расею да актыўнага супрацоўніцтва з Грузіяй у справе ўнармаваньня сытуацыі ў Панкіскай цясьніне. “Урад ЗША – сказаў прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту Рычард Боўчар – разумее неспакой прэзыдэнта Расеі Владзіміра Пуціна, які лічыць, што ў Панкіскай цясьніне знайшлі прытулак чачэнскія ўзброеныя аддзелы”. У той самы час Боўчар падкрэсьліў, што ўнармаваць сытуацыю ў Панкіскай цясьніне мусіць менавіта Грузія і заклікаў Расею – не ўжываць ніякіх сілавых акцыяў на грузінскай тэрыторыі. Учора Владзімір Пуцін ізноў скрытыкаваў Грузію за загайстрэньне сытуацыі ў Панкіскай цясьніне і запатрабаваў, каб расейскаму войску далі магчымасьць браць удзел у антытэрарыстычнай апэрацыі. Расейска-грузінскія дачыненьні моцна й раптоўна пагоршыліся пасьля нядаўнага бамбаваньня ў Панкіскай цясьніне, за якое Тбілісі ускладае адказнасьць на Маскву, а тая адмаўляецца ў сваёй датычнасьці да бамбаваньня.
XS
SM
MD
LG