Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:21 ]  ЗША пераконваюць мiжнародную супольнасьць у неабходнасьцi зьвергнуць рэжым Хусэйна


ТОКІЁ. Намесьнік дзяржсакратара ЗША Рычард Армітэдж, які працягвае паездку па краінах Азіі, заяіў сёньня, што Злучаныя Штаты змогуць пераканаць міжнародную супольнасьць у неабходнасьці зьвяржэньня рэжыму Саддама Хусейна. Армітэдж падкрэсьлiў пазыцыю адміністрацыi Буша, што ў адваротным выпадку, Ірак будзе і надалей пагражаць сваім суседзям і Злучаным Штатам, бо займаецца распрацоўкай зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG