Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:57 ]  Фiнляндыя -- найменей карумпаваная краiна


БЭРЛІН. Паводле справаздачы міжнароднай арганізацыі “Transparency International”, якая займаецца вывучэньнем злоўжываньняў у дзяржаўных апаратах краінаў сьвету, найменьш карумпаванай краінай на зямлі зьяўляецца Фінляндыя.Штогадовая справаздача ахоплівае 102 краіны. Калі краіна мае 10 пунктаў, дык яна лічыцца зусім не карумпаванай, 0 пунктаў сьведчаць пра абсалютную карумпаванасьць.Каля дзесяцi пунктаў набралi Фінляндыя, Данiя i Новая Зэляндыя. Злучаныя Штаты Амэрыкі займаюць 16 месца. Краiны былога Савецкага Саюзу пераважна атрымалi меней за 3 пункты. Беларусь – на 36-м месцы з 4.8 балямi.
XS
SM
MD
LG