Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:14 ]  Прэзыдэнт ЗША Буш яшчэ не прыняў пастановы адносна Іраку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сказаў паслу Савудаўскай Арабіі ў ЗША, што ён не прыняў пакуль пастановы адносна ваеннай апэрацыі супраць Іраку. У той самы час, прадстаўнік Белага Дому паведаміў, што Буш ахарактарызаваў рэжым Садама Хусэйна, як “пагрозу міру ва ўсім сьвеце”. Сустрэча з савудаўскім паслом прынцам Бандарам бін Султанам адбылася ўчора на ранча Буша ў Тэхасе. Напярэдадні віцэ-прэзыдэнт ЗША ДЗік Чэйні заявіў пра тое, што ірацкая зброя масавага зьнішчэньня нясе сьмяртэльную небясьпеку ягонай краіне. Учора ж, прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак сказаў, што атака на Ірак можа абрынуць Блізкі Ўсход у хаос. Ён папярэдзіў пра магчымасьць выбуху незадаволенасьці, калі ад пачатку ня будзе разьвязаная ізраільска-палестынская праблема. Тым часам у Багдадзе, прэзыдэнт Іраку Садам Хусэйн сказаў міністру замежных справаў Катару, што напад ЗША на Ірак быў бы нападам на “ўвесь арабскі сьвет”. Паведамляецца таксама, што ваенныя самалёты ЗША правялі атаку на радарную ўстаноўку ў паўночным Іраку і камандны комплекс супрацьпаветранай абароны на поўдні краіны, якія становяць небясьпеку для самалётаў Злучаных Штатаў і Вялікай Брытаніі, што патрулююць дзьве забароненыя для палётаў ірацкай авіяцыі зоны.
XS
SM
MD
LG