Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:13 ]  Прэзыдэнт Грузіі працягвае крытыку Расеі


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шаварнадзе ізноў моцна скрытыкаваў Расею за, як ён сказаў, “барбарскае” бамбаваньне грузінскай тэрыторыі. Шаварнадзе зрабіў гэтую заяву ўчора ў Панкіскай цясьніне, дзе грузінскае войска вядзе антытэрарыстычную апэрацыю. У той самы час, прэзыдэнт назваў “нясвоечасовай” пастанову парляманту краіны, які ў панядзелак заявіў пра тое, што Грузія мусіць выйсьці з СНД, а міратворчыя сілы пакінуць Абхазію. Паводле Шаварнадзе, перад тым як прымаць пастанову, трэба пралічыць усе наступствы. “Парлямант мае права на пастановы, але апошняе слова застаецца за прэзыдэнтам,” – падкрэсьліў ён. Масква адмаўляе сваё дачыненьне да бамбаваньня грузінскай тэрыторыі й, у сваю чаргу, вінаваціць грузінскія ўлады ў тым, што яны дазволілі чачэнскім паўстанцам дыслякавацца ў Панкіскай цясьніне. Учора міністэрства замежных справаў Расеі пацьвердзіла, што атрымала ад сваіх грузінскіх калегаў прапанову пра стварэньне сумеснай камісіі для сьледства ў справе бамбаваньня Панкіскай цясьніны.
XS
SM
MD
LG