Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:11 ]  Першае сур'ёзнае пагадненьне ў Яганэсбургу


ЯГАНЭСБУРГ. Учора, у другі дзень сустрэчы ў вярхох у Яганэсбургу дэлегаты абмяркоўвалі пытаньне ўсясьветнага крызысу рыбалоўства і дасягнулі першага сур’ёзнага пагадненьня. Паводле яго, краіны сьвету бяруць на сябе абавязак аднавіць узровень рыбных запасаў плянэты для камэрцыйнага лову да 2015 году. Пагадненьне будзе ўлучанае ў заключны дакумэнт гэтай дзесяцідзённай сустрэчы. Тым часам прадстаўнікі найбольш бедных краінаў заклікалі разьвітыя краіны адмовіцца ад шматмільярдных аграрных субсыдыяў. На думку шмат якіх дэлегатаў, гэта створыць роўныя ўмовы для ўсіх і дапаможа перамагчы голад у Афрыцы й Азіі. Найбольш моцна крытыкаваліся Злучаныя Штаты, дзе рыхтуецца законапраект пра павелічэньне дзяржаўнай дапамогі фэрмэрам, а таксама краіны заходняй Эўропы, у якіх субсыдыі складаюць каля траціны прыбыткаў у аграрным сэктары. Прадстаўнік Усясьветнага банку адзначыў, што калі краіны Захаду адчынюць свае сельскагаспадарчыя рынкі, то выручка краінаў разьвіцьця можа скласьці блізу 150 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG