Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:10 ]  Ваенная апэрацыя Ізраілю ў Паласе Газа


7 ПАЛАСА ГАЗА (Палестынская Аўтаномія). Ізраільскія аддзелы, пры падтрымцы танкаў і гэлікоптараў правялі ў ночы з аўторка на сераду ваенную апэрацыю на поўдні ад места Газа. Паведамляецца пра абстрэл будынкаў у самім месьце. Вагонь вёўся таксама з вадаплаваў ваенна-марскіх сілаў Ізраілю. Паводле ізраільска-палестынскага пагадненьня, ваенныя апэрацыі Ізраілю на палестынскіх тэрыторыях спыняцца пасьля таго, як палестынцы змогуць утаймаваць ваяўнікоў, што вядуць 23 месячнае паўстаньне за незалежнасьць. Учора палестынскае кіраўніцтва абвінаваціла Ізраіль у тым, што ягоныя дзеяньні зрываюць заплянаваныя ў Аўтаноміі рэформы. Палестынцы цьвердзяць, што Ізраіль парушае дамову пра паступовы вывад войска з Заходняга берагу Ярдану і Паласы Газа.
XS
SM
MD
LG