Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:40 ]  Гiшпанская палiцыя зачыняе офiсы баскай партыi


МАДРЫД. Сёньня гішпанская паліцыя абяшкодзіла бомбу, якая была закладзеная недалёка ад будынку суду ў паўночнай частцы гораду Талоса. Бомба была знойдзеная пасьля таго, як у паліцыю патэлефанавала невядомая асоба, якая паведаміла, што прадстаўляе ўзброеную групоўку баскіх незалежнікаў ЭТА і паінфармавала пра месца знаходжаньня выбуховага прыстасаванья. Сёньня ж, гішпанская паліцыя працягвала зачыняць чарговыя офісы баскай партыі Батасуна, якая лічыцца палітычным прадстаўніцтвам групоўкі ЭТА. Парлямэнт Гішпаніі зьвярнуўся ўчора ў Вярхоўны суд краіны з патрабаваньнем забараніць дзейнасьць Батасуны на падставе анты-тэрарэстычнага заканадаўства. Прадстаўнікі Батасуны, аднак, упэўненыя, што іхную партыю не забароняць, і яны змогуць і надалей дамагацца сваёй галоўнай мэты – стварэньня незалежнай краіны Баскаў.
XS
SM
MD
LG