Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:33 ]  Працягваецца Самiт Зямлi


. ЁГАНЭСБУРГ. У сталіцы Паўдзённа-Афрыканскай Рэспублікі працягваецца 10-ці дзённы Саміт Зямлi ў праблемах стабiльнага разьвіцьця. Сёньня ўдзельнікі сустрэчы, абмяркуюць найбольш актуальныя праблемы ўсясьветнай эканомікі, барацьбы з галечай ды праблемы аховы навакольнага асяроддзя. Прамаўляючы ўчора ў часе цырымоніі адкрыцьця саміту, прэзідэнт Паўдзённа-Афрыканскай Рэспублікі Табо Мбекі заклікаў прысутных спыніць “глябальны апартэід,” пры якім больш за мільярд асобаў у сьвеце жывуць на 1 даляр у дзень. У бліжэйшыя дні ў Ёганэсбург прыбудуць кіраўнікі болей за сотню краінаў сьвету. Прэзыдэнт Злучаных Штатў Амэрыкі Джордж Буш ня возьме ўдзелу ў саміце. Каб папярэдзіць магчымыя выступы антыглябалістаў, парадак у часе сустрэчы пільнуюць каля 8 тысячаў паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG