Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:43 ]  Працягваюцца пошукі сяброў Аль-Кайды


ІСЛЯМАБАД. Сёньня афганскія міністры замежных справаў і фінансаў сустрэнуцца з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам. Учора яны сустракаліся са сваім пакістанскімі калегамі. Пасьля гэтых сустрэчаў, міністры сказалі журналістам, што яны абмеркавалі праблемы пошукаў ваяўнікоў Аль-Кайды. На іхную думку, лідара Аль-Кайды Ўсамы бін Лядана няма ні ў Афганістане ні ў Пакістане, але ён ёсьць на тэрыторыі рэгіёну. Паводле пакістанскага тэлебачаньне перамовы міністраў замежных справаў канцэнтраваліся на захадах у справе адшуканьня алькайдаўцаў, якія ўцяклі ў Пакістан пасьля таго як у Афганістане сіламі антыталібаўскай кааліцыі, пры маасаванай падтрымцы авіяцыі ЗША быў зрынуты рэжым Талібану.
XS
SM
MD
LG