Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:14 ]  Арыштаваны адзін з лідараў групоўкі Хамас


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія сілы паведамляюць пра арышт аднаго з найбольш шуканых лідараў іслямскай ваяўнічай групоўкі Хамас. Джамал Абу Аль-Гайя падазраецца ў арганізацыі некалькіх антыізраільскіх самагубчых атакаў. Яго затрымалі ўчора, у часе рэйду ізраільскіх танкаў, пры падтрымцы гэлікоптару, у лягер палестынскіх уцекачоў Джэнін, што на Заходнім беразе Ярдану. У часе рэйду адбылася перастрэлка. Адзін ізраільскі вайсковец лёгка паранены. Паводле палестынскага боку, арыштаваны таксама намесьнік Джамала Абу Аль-Гайі і шмат іншых асобаў.
XS
SM
MD
LG