Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:13 ]  Катар супраць магчымай вайны ў Іраку


БАГДАД. Яшчэ адна арабская краіна выказалася супраць якіх бы там ні было вайсковых дзеяньняў Злучаных Штатаў супраць Іраку, у той самы час як Вашынгтон ізноў заявіў пра патрэбу зьмены рэжыму Садама Хусэйна. У часе ўчорашняга выступу ў Багдадзе міністар замежных справаў Катару Шэйх Хамад Бэн Джасэм Бэн Джабэр Аль Тані сказаў, што ягоная краіна хацела б дыпляматычнага разьвязаньня дыскусыі пра вяртаньне ў Ірак ААНаўскі інспэктараў у справе ўзбраеньняў. Ён сказаў, што Катар супраць любых антыірацкіх ваенных акцыяў. Краіна далучылася да заяваў Савудаўскай Арабіі і Бахрэйну, пра тое, што базы Злучаных Штатаў, якія знаходзяцца на іхных тэрыторыях ня будуць ужывацца для атакаў на Ірак. Учора віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні цьвёрда заявіў, што Садам Хусэй несумненна мае зброю масавага зьнiшчэньня i назапашвае яе, каб выкарыстаць супраць ЗША i iх саюзьнiкаў. Чэйні таксама падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты хацелі б бачыць Ірак тэрытарыяльна непадзельным і дэмакратычным. Сёньня ж, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сустрэнецца з паслом Савудаўскай Арабіі дзеля, як выглядае, абмеркаваньня ірацкай праблемы. Учора Белы Дом заявіў, што Буш не патрабуе дазволу Кангрэсу для пачатку ваенных дзеяньняў супраць Іраку.
XS
SM
MD
LG