Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:08 ]  Арыштаваны вядомы былы актывіст ЭТА


МАДРЫД. Гішпанскае Міністэрства ўнутраных справаў паведаміла, што француская паліцыя арыштавала Джуана Бадыёлу – вядомага актывіста 70-80-ых гадоў з найбольш дзейснай партызанскай групоўкі Заходняй Эўропы – ЭТА. Каб пазьбегнуць арышту, Бадыёла ў свой час хаваўся Мексыцы і Нікарагве, але два гады таму вярнуўся ў Францыю. Баская групоўка ЭТА ў барацьбе за незалежную дзяржаву на тэрыторыі паўночнай Гішпаніі і паўдзённай Францыі ад 1968 году зьнішчыла больш як 800 чалавек і больш як 2.300 былі параненымі. Арышт Бадыёлы адбыўся пасьля таго, як гішпанскі парляман пастанавіў прасіць Вярхоўны Суд абвесьціць па-за законам радыкальную партыю баскаў – Батасуна, чыя дзейнасьць пакуль што прыпыненая.
XS
SM
MD
LG