Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:10 ]  Прэзыдэнт Грузii дамагаецца прабачэньня ад Расеi


ТБІЛІСІ. Сёньня прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шаварднадзэ заявіў, што Расея мусіць прызнаць, факт бамбаваньня яе вайсковымі самалётамі Панкіскай цясьніны ў мінулым тыдні. Шэварднадзе сказаў, што ў выпадку калі Расея папросіць прабачэньня за падзеі 23 жніўня, адносіны паміж двума народамі могуць унармавацца. (Шаварнадзе) “Калі б расейскае кіраўніцтва было здольнае пайсьці на такі адважны і шчыры крок, дык гэта ўжо было б зроболенае. Малаверагодна, што яны будуць прасіць прабачэньня ў грузінскага народу”. Расея заяўляе, што Панкіская цясьніна, якая знаходзцца на мяжы з Чачнёй, ператварылася ў прыстанішча для чачэнскіх незалежнікаў. Расейскія вайскоўцы, аднак, адмаўляюцца ад удзелу ў бамбаваньні, у часе якога загінула адна цывільная асоба. Грузінскія ўлады прызнаюць, што некаторыя незалежнікі могуць хавацца сярод чачэнскіх уцекачоў у цясьніне, аднак Тбілісі станоўча выказваецца супраць сумеснай вайсковай апэрацыі. Учора Грузія накіравала ў Панкіскую цясьніну тысячу сваіх жаўнераў для ўдзелу ў анты-тэрарэстычнных апэрацыях і апэрацыях супраць злачынцаў.
XS
SM
MD
LG