Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:54 ]  Ізраiльскае войска ладзiць новыя рэйды на Заходнiм беразе Ярдану


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ізраільскае войска правяло новыя рэйды на Заходнім беразе Ярдану. У месьце Джэнін адбылася перастрэлка. Ахвяраў няма. У Тулькарме разбураны дом Мансура Шрэма – актывіста руху “Фатах”, які нясе адказнасьць за шматлікія тэрарыстычныя акты. Тым часам міністар абароны Ізраілю Бэньямін Бэн-Эліэзэр заявіў, што пагадненьне з Палестынскай аўтаноміяй пра вывад ізраільскіх сілаў застаецца ў сіле, і перамовы ў справе ажыцьцяўленьня гэтага дакумэнту будуць працягвацца.
XS
SM
MD
LG