Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:53 ]  Распачалася ўсясьветная канфэрэнцыя ўстойлiвага разьвiцьця


ЁГАНЭСБУРГ. Прэзыдэнт Паўночна-Афрыканскай Рэспублікі Табо Мбекі заклікаў лідэраў краінаў сьвету выступіць з канкрэтным плянам дзеяньняў у справе барацьбы супраць беднасьці і за ахову навакольнага асяродзьдзя. Паводле Мбекі, гэты плян мусіць быць “верагодным і асэнсаваным”. Болей як сотня кіраўнікоў дзяржаваў сьвету, тысячы прадстаўнікоў урадавых дэлегацыяў, а таксама сяброў няўрадавых арганізацыяў, сабраліся на 10-дзённую Ўсясьветную сустрэчу ў вярхох у справе ўстойлівага разьвіцьця, якая распачалася сёньня ў Ёганэсбургу. Парадак у часе сустрэчы пiльнуюць каля 8 тысяў жаўнераў.
XS
SM
MD
LG