Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:44 ]  Азэрбайджанская апазыцыя патрабуе ануляваньня вынiкаў рэфэрэндуму


БАКУ. Сёньня чатыры найвялікшыя апазыцыйныя партыі Азэрбайджану заявілі пра свой намер абскардзіць у Эўрапэйскім Трыбунале ў правох чалавека вынікі канстытуцыйнага рэфэрэндуму, які адбыўся ў мінулую суботу. Паводле афіцыйных дадзеных, 97% выбаршчыкаў падтрымалі ўсе 39 паправак у Канстытуцыю, якія прапанаваў прэзыдэнт Гейдар Аліеў. Аднак, у часе сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі, прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што насамрэч у рэфэрэндуме ўзялі ўдзел толькі 15 % азэрбайджанцаў, а вынікі галасаваньня былі сфальсіфікаваныя. Лідары найбольш вялікай апазыцыйнай партыі Азэрбайджану - МУСАВАТ зявілі, што будуць ладзіць масавыя дэманстрацыі да таго часу, пакуль вынікі рэфэрэндуму ня будуць ануляваныя. Адна з паправак у Асноўны Закон краіны, якая была выесеная на рэфэрэндум, дазваляе прэзыдэнту перадаць уладу намесьніку, якога ён сам прызначыць. Прадстаўнікі апазыцыі заяўляюць, што такім чынам Гейдар Аліеў хоча перадаць прэзыдэнцкую ўладу свайму сыну, Ілхаму.
XS
SM
MD
LG