Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:14 ]  Іранскія жанчыны будуць мець магчымасьць скасоўваць шлюб


ТЭГЭРАН. Сёньня іранскі парлямант ухваліў новы закон, які ўпершыню дазваляе жанчынам гэтай краіны скасоўваць шлюб. Паводле дзейнага цяпер заканадаўства краіны жанчына ня мае ніякага юрыдычнага права пакінуць свайго мужа без ягонага на тое дазволу. Цяпер новы закон чакае свайго зацьвярджэньня. Жанчыны складаюць амаль палову 65-мільённага насельніцтва Ірану. Яны бяспраўныя, паколькі законы арыентаваныя пераважна на мужчынскую частку грамадзтва. Паводле закону, жанчыны абавязаныя хадзіць у доўгай сукенцы і з шалікам на галаве, каб публічна не дэманстраваць контураў свайго цела. У сельскіх раёнах жанчына ня можа выйсьці з хаты без дазволу мужа.
XS
SM
MD
LG