Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:12 ]  Сутычкі паміж фэдэраламі і незалежнікамі ў Чачні


ВЛАДЗІКАЎКАЗ. Сёньня ў раёне населенага пункту Ачхой-Мартан адбыліся сутычкі паміж расейскімі аддзеламі й чачэнскімі незалежнікамі. Гэта быў працяг баёў, якія пачаліся тры дні таму пад Бамутам. Афіцыйная асоба з прамаскоўскай адміністрацыі Чачні паведаміла, што ўчора, у выніку гэтых баёў, два расейскія жаўнеры былі забітыя і 11 параненыя. Тая ж крыніца сказала, што ў часе зачыстак, цягам апошніх 24 гадзінаў расейскія сілы арыштавалі каля 90 чалавек.
XS
SM
MD
LG