Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:20 ]  Каштуніца будзе змагацца за пасаду прэзыдэнта Сэрбіі


БЯЛГРАД. Прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца афіцыйна вылучаны сёньня ў якасьці кандыдата на пасаду прэзыдэнта Сэрбіі ад Сэрбскай Дэмакратычнай Партыі, якую ён узначальвае. Пра свой намер балятавацца Каштуніца заявіў некалькі тыдняў таму, а сёньня ў часе кангрэсу Дэмакратычнай Партыі ён падаў сваю праграму. Югаслаўскі кіраўнік мае намер зрабіць крокі да пабудовы прававой дзяржавы, правесьці эканамічныя рэформы і зьліквідаваць злачыннасьць.Выбары прэзыдэнта Сэрбіі прызначаныя на 29 верасьня. Галоўным апанэнтам Каштуніцы лічыцца цяперашні віцэ-прэм’ер сэрбскага ўраду Міралюб Лабус.
XS
SM
MD
LG