Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:09 ]  Ізраільскія войскі патрабуюць гарантыяў спакою ў рэгіёне


ЕРУСАЛІМ. Міністар абароны Ізраілю Бэньямін Бэн-Эліезэр заявіў сёньня, што палестынцы павінны прыкласьці больш намаганьняў для ўтаймаваньня гвалту ў адносінах да ізраільцаў, перад тым, як Ізраіль выведзе чарговыя вайсковыя часткі з палестынскіх местаў на Заходнім Беразе Ярдану. Прамаўляючы ў Гэброне, ізраільскі міністар заявіў, што перад тым як адступіць, войска патрабуе гарантыяў, што ў рэгіёне будзе ўсталяваны спакой. Бэн-Эліезэр запэўніў, што перамовы адносна плянаў вываду ізраільскіх войскаў, працягнуцца ў гэтым тыдні. Галоўны дараднік палестынскага прэзідэнта Ясіра Арафата, Набі Абу Рудэйні назваў пастанову міністра абароны Ізраілю “небясьпечным захадам”. А міністар унутраных справаў Аўтаноміі Абдэль Разак Егіе сёньня прадставіў падрабязную справаздачу аб сваіх высілках, па ўсталяваеньню спакою ў рэгіёне. Ізраільскія вайскоўцы, аднак, працягваюць свае рэйды на Заходнім Беразе. Сёньня раніцай, войскі ўвайшлі ў палестынскае места Салфіт, дзе арыштавалі найменш 5 падазроных асобаў.
XS
SM
MD
LG