Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:07 ]  Сям'я славацкага прэзыдэнта лічыць, што яго атруцілі


БРАТЫСЛАВА. Сям’я славацкага прэзыдэнта Рудольфа Шустара дамагаецца крымінальнага сьледства, якое дасьць адказ на пытаньне адносна магчымай спробы атручаньня кіраўніка краіны. Учора 68-гадовы Шустар быў шпіталізаваны ізноў – літаральна праз некалькі гадзінаў пасьля таго, як яго выпісалі зь лякарні, дзе ён два дні лячыўся ад наступстваў сонечнага ўдару. Павведамляецца, што пасьля шырокіх дасьледваньняў і экспэртызаў лекары не змаглі паставіць дыягназ апошняй хваробы Шустара, але асабісты лекар прэзыдэнта Пітар Мейер сказаў, што стан здароўя кіраўніка дзяржавы палепшыўся.
XS
SM
MD
LG