Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:02 ]  Авіяцыя ЗША збамбавала раён на ўсходзе Афганістану


БАГРАМ (Афганістан). Сёньня авіяцыя Злучаных Штатаў збамбавала раён зь якога напярэдадні была абстраляная база вайскоўцаў ЗША у правінцыі Кунар на ўсходзе Афганістану. Пра ахвяры не паведамляецца. У гэтым раёне вайскоўцы Злучаных Штатаў вядуць пошук ацалелых талібаў. Учора ў Кабуле, у памяшканьні ранейшай сядзібы няўрадавай арганізацыі Аль-Вафа (з Савудаўскай Арабіі) афганская паліцыя знайшла склад хімічнае зброі. Хімікаты адпраўленыя на экспэртызу. “Аль-Вафа” ўлучаная ўладамі ЗША ў сьпіс арганізацыяў падазроных на сувязі з групоўкай Усамы бін Лядана “Аль-Кайда”.
XS
SM
MD
LG