Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:56 ]  Папраўкі да канстытуцыі Азэрбайджану прынятыя


БАКУ. Прадстаўнікі афіцыйнага інфармацыйнага цэнтру рэфэрэндуму паведамілі, што папраўкі да канстытуцыі Азэрбайджану, якія выносіліся ўчора на плебісцыт, прынятыя пераважнай бальшынёй насельніцтва краіны. Паводле папярэдніх дадзеных, пасьля падліку 88% бюлетэняў, за папраўкі прагаласавалі каля 97% грамадзянаў. Усяго ўдзел у рэфэрэндуме ўзялі 90 адсоткаў жыхароў краіны. Азэрбайджанская апазыцыя, якая байкатавала рэфэрэндум, заяўляе пра шматлікія парушэньні ў часе галасаваньня. Апазыцыянэры ўпэўненыя, што прэзідэнт Гейдар Аліеў прапанаваў унесьці папраўкі ў Канстытуцыю дзеля таго, каб ягоны сын, Ілхам, мог лягчэй заняць прэзідэнцкую пасаду па адстаўцы бацькі. Паводле прапанаваных паравак, прэзідэнта можна будзе абіраць простай бальшынёй галасоў, а не дзьвума трацінамі, як цяпер, а ў выпадку датэрміновай адстаўкі, паўнамоцтвы прэзідэнта перадаваць прэм’ер-міністру, а не кіраўніку парляманту. Дэмакратычная партыя Азэрбайджану заявіла, што абскардзіць вынікі рэфэрэндуму ў Эўрапэйскім Трыбунале ў правох чалавека.
XS
SM
MD
LG