Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:38 ]  Азэрбайджанская апазыцыя заяўляе пра парушэньнi ў часе рэфэрэндуму


БАКУ. У Азэрбайджане ўчора адбыўся рэфэрэндум, на якi выносiлiся зьмены ў канстытуцыi. Паводле дадзеных уладаў, у галасаваньнi ўзялi ўдзел болей як 88 адсоткаў выбарцаў. Прапаноўвалася выбiраць прэзыдэнта звычайнай бальшынёй галасоў, а не дзьвюма трацiнамi, на выпадак датэрмiновай адстаўкi перадаваць паўнамоцтвы прэм’ер-мiнiстру, а не спiкеру парлямэнту, i адмянiць выбары дэпутаў парлямэнту паводле партыйных спiсаў. Назiральны цэнтар апазыцыйных партыяў распаўсюдзiў iнфармацыю пра парушэньнi ў часе галасаваньня – у прыватнасьцi, пра завышэньне колькасьцi прагаласаваўшых у шэрагу выбарчых акругаў. Апазыцыйныя партыi i рухi Азэрбайджану заклiкалi байкатаваць рэфэрэндум, заяўляючы, што ён накiраваны на ўмацаваньне рэжыму асабiстай улады цяперашняга прэзыдэнта Гейдара Алiева.
XS
SM
MD
LG