Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:35 ]  ЗША занепакоеныя бамбаваньнем тэрыторыi Грузii расейскай авiяцыяй


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты выказалi глыбокую занепакоенасьць у зьвязку з паведамленьнямi пра бамбаваньне ў пятнiцу тэрыторыi Грузii расейскай авiяцыяй. У заяве Белага дому адзначаецца, што ўрад Грузii i назiральнiкi Арганiзацыi ў бясьпецы i супрацоўнiцтве ў Эўропе пацьвярджаюць факт бамбаваньняў. ЗША выказалi шкадаваньне ў зьвязку з пагiбельлю людзей ў вынiку паветраных удараў. Паводле прадстаўнiка Белага дому Ары Флэйшэра, дзеяньнi Масквы ўзмацняюць напружанасьць у рэгiёне. Расея адхiляе абвiнавачаньнi ў бамбаваньнi. ЗША зноў заклiкалi да палiтычнага ўрэгуляваньня канфлiкту ў Чачэнii. На думку амэрыканскага кiраўнiцтва, гэта будзе спрыяць барацьбе з тэрарызмам i ўсталяваньню мiру i стабiльнасьцi ў каўказкiм рэгiёне.
XS
SM
MD
LG